5 траўня 2024, Нядзеля, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Зайберт: Расеі пагражаюць новыя санкцыі

6
Штэфан Зайберт: Расеі пагражаюць новыя санкцыі

Улады Нямеччыны гатовыя абдумаць далейшыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі сітуацыя на ўсходзе Украіны працягне абвастрацца.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Берліне афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайберт, піша ZN.ua.

Ён падкрэсліў, што Берлін не прызнае так званыя выбары, праведзеныя прарасейскімі сепаратыстамі 2 лістапада на ўсходзе Украіны, і што галасаванне ў Данецкай і Луганскай абласцях з'яўляецца «супрацьзаконным» і супярэчыць як менскім дамоўленасцям, так і Канстытуцыі Украіны.

, - адзначыў Зайберт. З ягоных слоў, Масква павінна зрабіць усё магчымае для выканання дамоўленасцей, дасягнутых у пачатку верасня ў Менску.

Нагадаем, што Еўразвяз не прызнаў і асудзіў псеўдавыбары баевікоў, а Служба бяспекі Украіны распачала крымінальную справу ў сувязі з правядзеннем выбараў у «ДНР» і «ЛНР».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках