5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя высокія на Зямлі вежы-блізняты пабудуюць у Дубаі

8

Эмірацкія дэвелаперы Emaar Properties і Dubai Holdings прадэманстравалі новы буйны будаўнічы праект, названы імі Dubai Creek Harbour.

Генеральны план участка , які ў тры разы перавышае па плошчы цяперашні дзелавы цэнтр Дубая, прадугледжвае будаўніцтва 6 мільёнаў квадратных метраў офісных і жылых памяшканняў, уключаючы хмарачосы-блізняты, якія павінны стаць самымі высокімі на планеце.

Улады Дубая апублікавалі генеральны план развіцця гарадскога раёна, які прымыкае да Дубай-Крык - марскога рукава натуральнага паходжання, які працягнуўся ад Персідскага заліва ўглыб эмірата на 14 км, піша РБК.

Высотнай дамінантай новага гарадскога раёна плануецца зрабіць два аднолькавыя хмарачосы. Тэхнічныя падрабязнасці праекта і імя архітэктара пакуль не раскрываюцца. Вядома, што вежы-блізняты будуць ніжэйшыя за суседні Бурдж-Халіф (828 м), але вышэйшыя за вежыў Петронас у Куала-Лумпуры (451 м) і разбураныя тэрарыстамі ў 2001 годзе вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку (526 м).

Агулам новы праект гарадскога раёна ў Дубай-Крык прадугледжвае будаўніцтва каля 6 млн кв. м нерухомасці, уключаючы жылую (каля 39 тысяч домаўладанняў і кватэр), камерцыйную, грамадскую і турыстычную: тут пабудуюць 22 новыя гатэлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках