5 траўня 2024, Нядзеля, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лэні Кравіц выступіць у Менску 19 снежня

1
Лэні Кравіц выступіць у Менску 19 снежня

Амерыканскі музыка ўсё ж такі прыедзе ў Беларусь.

Арганізатары канцэрта ў Менску - кампанія «Атам інтэртэйнмэнт» - вялі доўгія перамовы з мэнэджмэнтам артыста і дамовіліся аб пераносе выступу на новую дату. Таму просяць людзей не спяшацца са здачай квіткоў, бо ўсе квіткі, набытыя на 1 лістапада, будуць сапраўдныя і 19 снежня. Канцэрт пачнецца а 20:00. У продажы сёння квіткі ёсць ад 400 000 да 1.600.000 беларускіх рублёў, піша onliner.by.

- Лэні Кравіцу ўдалося знайсці акенца ў шчыльным графіку, каб прэзентаваць свой новы альбом Strut беларускім прыхільнікам, - удакладняюць у агенцтве. - Лэні Кравіц хоча прадэманстраваць найлепшае шоў сваім прыхільнікам і вельмі расчараваны пераносам канцэрта.

Нагадаем, канцэрт Лэні Кравіца ў Менску, які запланаваны на 1 лістапада, быў перанесены ў сувязі з хваробай музыканта. Артыст захварэў на ВРВІ і знаходзіўся пад наглядам лекара, які параіў Кравіцу не даваць канцэрты на працягу тыдня. Выступы таксама былі скасаваныя ў Таліне (28 кастрычніка) і Вільні (30 кастрычніка). Спачатку арганізатары паведамілі пра перанос канцэрту на іншую дату, але праз занятасць музыкі пасля заканчэння еўрапейскага тура выступленне і зусім было скасаванае.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках