5 траўня 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Östgruppen - 10 гадоў

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen адзначае дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці.

Адным з прыярытэтных кірункаў яе з'яўляецца Беларусь, піша сайт ПЦ "Вясна".

Стварыўшы арганізацыю дзеля працы на карысць дэмакратыі І правоў чалавека ў ва Ўсходняй Еўропе, чальцы Östgruppen змаглі наладзіць паспяховае супрацоўніцтва з арганізацыямі нашага рэгіёну, заўсёды адгукаюцца на надзённыя праблемы калегаў-праваабаронцаў і актыўна распаўсюджваюць адпаведную інфармацыю ўнутры сваёй краіны.

Імя кіраўніка арганізацыі Марціна Углы дабра вядомае і паважанае ў дэмакратычным асяроддзі Беларусі, сярод праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, культурных дзеячаў. Тым часам для ўладаў ён з'яўляецца непажаданай персонай: за рэзкую крытыку сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Марціну Углу забаронены ўезд у нашу Краіну. Гэты крок уладаў, безумоўна, сведчыць аб плённасці шматгадовай працы Östgruppen і яе кіраўніка асабіста ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Пэўным падвядзеннем вынікаў гэтага перыяду дзейнасці можна назваць кнігу Марціна Углы "Памятка для дыктатара", якая ў гэтым годзе выйшла ў свет і праз якую аўтар спадзяецца зрабіць Беларусь больш зразумелай як для ўрада сваёй краіны, так І для радавога шведа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках