5 траўня 2024, Нядзеля, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе закупляць вугаль у сепаратыстаў

6
Украіна будзе закупляць вугаль у сепаратыстаў

Намеснік міністра Мінэнэрга заявіў, што Украіна плануе закупляць вугаль з падкантрольных сепаратыстам шахт.

Праз баявыя дзеянні на ўсходзе Украіны было страчана амаль 12 мільёнаў тон вугалю. Пра гэта сказаў на брыфінгу першы намеснік міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Юрый Зюкаў, паведамляе УНН.

«Здабыча вугалю за 10 месяцаў склала 57 млн тон вугалю. Мы страцілі за апошнія месяцы праз ваенныя дзеянні амаль 12 млн тон вугалю, гэта па 2,5 млн тон на месяц», - сказаў ён.

У тым ліку, з ягоных слоў, дзяржаўныя прадпрыемствы здабылі 16 млн тон, а страцілі амаль 4 млн тон.

Зюкаў таксама паведаміў, што ва Украіну на працягу лістапада павінны паступіць 240-250 тысяч тон вугалю з ПАР. «Другое судна, згодна з інфармацыяй «Укрінтэрэнэрга», павінна быць 7-8 чысла, у залежнасці ад надвор'я. І потым дакладна гэтак жа праз 7-10 дзён наступнае судна. Увогуле, на сёння гаворка ідзе пра тое, што мы павінны атрымаць ужо у лістападзе каля 240-250 тысяч тон імпартнага вугалю менавіта з ПАР», - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра паведаміў, што Мінэнэрга плануе закупіць здабыты вугаль на шахтах, якія пакуль не падкантрольныя ўкраінскім уладам на Данбасе.

«Калі тэрарысты спынілі адгрузкі вугалю ва Украіну, там засталося больш за 2 млн тон вугалю. Гэты вугаль ужо здабыты, выдаткаваныя сродкі на яго сабекошт. Мы збіраемся гэты вугаль купіць у гэтых жа дзяржаўных прадпрыемстваў, каб гэтыя грошы трапілі шахцёрам і былі выкарыстаныя імі на заработную плату, на падтрыманне шахтаў у працоўным стане, на аднаўленне шахт, на плату за электраэнэргію», - сказаў ён.

Пры гэтым чыноўнік патлумачыў, што бюджэтныя сродкі будуць накіроўвацца выключна на прадпрыемствы, якія знаходзяцца на тэрыторыі, падкантрольнай украінскай уладзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках