5 траўня 2024, Нядзеля, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антырэкорд Еўропы: Расея - на 68 месцы ў рэйтынгу дабрабыту

3
Антырэкорд Еўропы: Расея - на 68 месцы ў рэйтынгу дабрабыту

Расея заняла 68-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краін свету (2014 Prosperity Index) за 2014.

Ён складаецца арганізацыяй Legatum Institute. За год РФ страціла сем радкоў рэйтынгу, што з'яўляецца горшым змяненнем сярод еўрапейскіх краін, паведамляе «Інтэрфакс».

Лідарам рэйтынгу зноў стала Нарвегія, за ёй ідуць Швейцарыя, якая таксама захавала сваё месца з мінулага года, і Новая Зеландыя, палепшыўшая пазіцыю на тры радкі. У дзясятку самых заможных краінаў свету таксама ўвайшлі Данія, Канада, Швецыя, Аўстралія, Фінляндыя, Нідэрланды і ЗША.

Індэкс уключае 142 дзяржавы, ахопліваючы 96% насельніцтва свету і 99% сусветнага ВУП. Замыкае спіс Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка. Беларусь займае 53 пазіцыю.

Найбольш квітнеючай сярод найбуйнейшых краін Еўропы прызнаная Вялікая Брытанія, якая заняла 13-ы радок у агульным заліку. Нямеччына атрымала 14-е месца, Францыя - 21-е, Гішпанія - 26-е, Італія - 37-е.

Індэкс Legatum Institute ацэньвае восем катэгорый: эканоміка, адукацыя, ахова здароўя, асабістая свабода, бяспека, магчымасці прадпрымальніцтва, кіраванне і сацыяльны капітал.

Расейскае адукацыю застаецца істотна лепшай, чым рэйтынг краіны агулам, па гэтым паказчыку РФ займае 37-е месца ў свеце, мяркуюць экспэрты Legatum Institute. Стан эканомікі (57) і магчымасці прадпрымальніцкай дзейнасці (46) таксама ацэнены імі вышэй месца краіны.

Пры гэтым Legatum Institute адзначае сур'ёзныя праблемы ў сферы дзяржаўнага і карпаратыўнага кіравання (113-е месца) і асабістай свабоды (124-е) у Расеі.

На постсавецкай прасторы найлепшы рэйтынг атрымалі Літва (42-я) і Латвія (44-я). Беларусь паднялася з 58-га на 53-е месца, Украіна - з 64-га на 63-е, Казахстан, наадварот, пагоршыў пазіцыю на 8 радкоў, да 55-й.

Сярод найбуйнейшых краін, якія развіваюцца, Бразілія займае 49-е месца, Кітай - 54-е, Мексіка - 64-е, Інданэзія - 71-е, Турцыя - 86-е, Індыя - 102-е.

Адным з цікавых вынікаў даследавання Legatum Institute экспэрты называюць той факт, што ЗША больш не ўспрымаюцца як «краіна свабоды»: па гэтым паказчыку Штаты занялі 21-е месца, апынуўшыся ззаду не толькі лідараў індэкса Новай Зеландыі і Нарвегіі, але і Уругвая (8 - е) з Коста-Рыкай (15-я).

Чатыры з 10 вядучых краін з пункту гледжання эканомікі размешчаныя ў Азіі - гэта Сінгапур (2-е), Кітай (6-е), Японія (7-е) і Паўднёвая Карэя (9-е), што пацвярджае высокі патэнцыял рэгіёну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках