5 траўня 2024, Нядзеля, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Заўгародні абраны генсекам Федэрацыі хакея

1
Яраслаў Заўгародні абраны генсекам Федэрацыі хакея

Генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі хакея аднагалосна абраны Яраслаў Заўгародні.

Галасаванне за яго кандыдатуру прайшло сёння на пасяджэнні выканаўчага камітэта арганізацыі, паведамляе БелТА.

На пасяджэнні выканкама таксама прыняты шэраг ключавых пастаноў. Былі зацверджаныя старшыні камісій нацыянальнай федэрацыі. Так, камісію трэнераў узначаліў Анатоль Варывончык, які таксама з'яўляецца намеснікам старшыні ФХРБ. Кіраваць камісіяй спартсменаў будзе Аляксандр Аляксееў, а дысцыплінарным камітэтам - Віталь Уткін.

Выканкам ФХРБ аднагалосна падтрымаў задачу, якая будзе стаяць перад нацыянальнай камандай, - адбор на Алімпійскія гульні 2018 у Пхенчхане (Рэспубліка Карэя), для чаго зборнай неабходна заняць месца не ніжэйшае за восьмае на чэмпіянатах свету 2015 і 2016 гадоў у элітным дывізіёне. Падчас пасяджэння таксама былі прынятыя пастановы аб заснаванні сумеснай кампаніі, прыбытак ад працы якой будзе накіраваны на развіццё клубаў у рэгіёнах, стварэнні адзінага экіпіровачнага цэнтра для зборных каманд і правядзенні рэбрэндынгу сімволікі ФХРБ.

Удзельнікі пасяджэння выканкама ФХРБ зацвердзілі новы штатны расклад апарата федэрацыі, былі прызначаныя кіраўнікі яе падраздзяленняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках