5 траўня 2024, Нядзеля, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «соцсетка ўспамінаў» выйшла для iPhone

Беларускія распрацоўшчыкі сэрвісу лічбавых успамінаў Tuffle запусцілі спецыяльную праграму для смартфонаў на iOS.

Пасля абмежаванага тэставання ў Вялікабрытаніі мабільная праграма Tuffle стала даступная карыстальнікам iPhone па ўсім свеце. З дапамогай праграмы карыстальнік можа ствараць успаміны-фотастужкі і праглядаць успаміны сяброў, адзначаць сяброў у сваіх успамінах.

Tuffle абмяжоўвае толькі памер фота (не больш за 10 Мб) і відэа (не больш за 1 Гб). Абмежаванні на колькасць фота і «лічбавых успамінаў» няма.

Tuffle запусціўся летам 2013 года і тады меў толькі браузерную версію. Як распавялі «Нашай Нiве» распрацоўшчыкі Tuffle, зараз сэрвісам карыстаюцца больш за 30 тысяч чалавек, якія загрузілі больш за 160 тысяч аб'ектаў (з іх 93% - фота).

Планы выпуску праграмы для Windows Phone пакуль не абмяркоўваліся, але каманда распрацоўшчыкаў плануе выпуск праграмы на Android. Канкрэтнай даты назваць не можа.

«Усё залежыць ад таго, ці будзе карыстальнікам цікавы сэрвіс у выглядзе прыкладання: калі ў гэтым месяцы ўбачым, што так, то будзем распрацоўваць і версію пад Android, - кажуць распрацоўшчыкі. - У сярэднім на распрацоўку трэба некалькі месяцаў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках