5 траўня 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія крамы адкрылі навагодні сезон

6

Свята праз два месяцы, але ялінкі, цацкі і дожджык ужо на прылаўках.

Менскія крамы ў выходныя дні ўразілі наведвальнікаў... навагоднімі елкамі і цацкамі. Ці не ранавата - у канцы кастрычніка? Яшчэ восень не скончылася, на вуліцы - ні сняжынкі, а нам ужо прапануюць прыбраць ялінку!

- Навагодні гандаль пачынаецца з 1 лістапада для зручнасці пакупнікоў, каб яны паспелі ўсе набыць не ў апошні тыдзень, а загадзя, без спешкі і чэргаў. Пачынаюць продажы буйныя ўнівермагі, астатнія падцягваюцца на працягу месяца, - патлумачыла такі незвычайны падыход Святлана Шыцікава, спецыяліст сувязяў з грамадскасцю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У сталічных ГУМе і ЦУМе ўжо на ўсю моц гандлююць ёлачнымі цацкамі, у іх Новы год пачаўся з канца кастрычніка. На днях да іх далучацца універмаг «Беларусь» і ГД «На Нямізе», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ідзем знаёміцца з асартыментам. У ГУМе ў аддзеле з навагоднімі таварамі прадаўцы раскладваюць скрыначкі са шклянымі ёлачнымі ўпрыгажэннямі ручной працы.

- Зараз цацкі вырабляе Кітай, рэдка бывае ў продажы Польшча ці Расея, - кажа прадавец Людміла Слепчанка, паказвае нам упрыгожванне ў выглядзе дзеда-мароза. - Прыгожы, але шкляны, іх менш бяруць, калі ў хаце маленькія дзеці або жывёлы, то купляюць пластык. Нядрэнна бяруць магніты ў выглядзе авечкі або казы. Раскупляюць мяккія цацкі, статуэткі, дзіцячыя наборы для творчасці...

Цэны на штучныя елкі залежаць ад памеру.

- Елі ў нас беларускія. Тыя, што зробленыя, як сапраўдныя - з Украіны. Але цацкі і елі пакуль не бяруць - сезон не прыйшоў. Затое добра раскупляюць касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі, - распавядае Людміла Слепчанка. - Касцюмы часцей за ўсё бяруць тыя, хто будзе ў іх працаваць, а не святкаваць.

Цэннік

Гірлянды, мішура: 11 000 - 58 000 руб., дожджык - 3850 - 5400 руб.
Шкляныя ёлачныя цацкі: ад 11 000 да 200000 руб.
Шпілі на елку: 15 000- 89 000 руб.
Дзед-мароз: 350000 - 380 000 руб.
Хлапушкі: 6000 - 84 000 руб.
Карнавальныя касцюмы, дзіцячыя: 120 000 - 414 000 руб, Дзеда Мароза і Снягуркі - 933,000 і 666,000 руб.
Мяккія цацкі авечкі або казы: 35 000 - 98 000 руб.
Маскі карнавальныя: ад 16 000 да 60 000 рублёў, «агеньчыкі» на елку - ад 120 000 да 440 000 рублёў.
Штучныя елкі вышынёй 120 - 150 см: у сярэднім 280 000 - 400 000 руб., ад 180 см да 3 м ужо 533.000 руб. - 1 млн. 682.000 руб.

Калядныя распродажы пачнуцца з 15 лістапада

- Распродажы ў нас праходзяць штогод. У гэтым годзе пачнем пасля 15 лістапада, - абвясціў у парламенце міністр гандлю Валянцін Чаканаў, патлумачыўшы, што да 15 лістапада ў краіне будуць ісці распродажы сельгаспрадукцыі.

Паводле словах міністра, як і ў мінулым годзе перад зімовымі святамі, буйныя крамы будуць прапаноўваць зніжкі 15 - 20%. Праўда, гэта зніжка не ад кошту тавару, а ад гандлёвай надбаўкі, якая складае ў кошце толькі невялікую долю. Так што шмат зэканоміць на калядных распродажах не атрымаецца.

Фота: Віктар Гіліцкі

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках