1 траўня 2024, Серада, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шосты «канвой Пуціна» перасёк мяжу Украіны

7
Шосты «канвой Пуціна» перасёк мяжу Украіны

Мяжу Расеі і Украіны перасекла шостая калона з грузам для баявікоў.

У ёй едуць 20 аўтамабіляў. Яны перавозяць 100 тон грузаў. Пра гэта ТАСС паведаміў намеснік начальніка Нацыянальнага цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях МНС РФ Алег Воранаў.

Пра падрыхтоўку шостага гуманітарнага канвою стала вядома напярэдадні, 3 лістапада. Грузавікі загружаліся ў Растоўскай вобласці. Падрыхтоўка грузу вялася ў адказ на запыт уладаў Данецка і Луганска.

«МНС Расеі на планавай аснове паводле заявак кіраўніцтва Данецка і Луганска накіроўвае гуманітарную дапамогу. Сёння мы адрасна вязем медыкаменты для ўстаноў аховы здароўя і паліва для жыццезабеспячэння гэтых рэгіёнаў, у тым ліку для падраздзяленняў пажарна-выратавальных службаў, хуткай медыцынскай дапамогі і ЖКГ», - завлял Алег Воранаў. Груз дастаўляюць кіроўцы Нагінскага выратавальнага цэнтра.

Улады Украіны неаднаразова заяўлялі пра тое, што «канвоі Пуціна» не ўзгодненыя з імі і абвінавачвалі Расею ў пастаўках з іх дапамогай зброі баевікам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках