1 траўня 2024, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вугоршчына хоча хутчэй пабудаваць «Паўднёвы паток»

6
Вугоршчына хоча хутчэй пабудаваць «Паўднёвы паток»

Вугорскі парламент прыняў закон, які адкрые шлях для будаўніцтва газаправода «Паўднёвы паток».

У дакуменце, які быў прыняты пры падтрымцы дэпутатаў кіруючай партыі «Фідэс» прэм'ер-міністра Віктара Орбана, указана, што цяпер будаваць газаправоды могуць нават тыя кампаніі, якія не маюць адпаведнай ліцэнзіі на эксплуатацыю. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

На думку экспертаў, гэты закон арыентаваны на вугорска-расейскую праектную кампанію, якая павінна будаваць вугорскі ўчастак «Паўднёвага патоку» і кантралюецца расейскім «Газпрамам». Газ з Расеі па газаправодзе павінен пастаўляцца па дне Чорнага мора праз Балгарыю, Сербію, Вугоршчыну і Славенію ў Італію. Паўднёвым патокам Масква зможа транспартаваць газ у Еўропу, абыходзячы тэрыторыю Украіны.

Адзначым, што Вугоршчына пад ціскам Газпрама ў верасні спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну. Прэм'ер-міністр Орбан заявіў, што перш за ўсё Вугоршчына павінна паклапаціцца аб сваёй уласнай энэргетычнай бяспецы, і таму цяпер паскорана напаўняе расейскім газам ўласныя газавыя сховішчы на парозе зімы. Але ў 2015 годзе, з ягоных слоў, аднаўленне рэверсных паставак ва Украіну магчымае.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан быў адным з еўрапейскіх палітыкаў, якія крытыкавалі ўведзеныя санкцыі супраць Расеі. У пачатку ліпеня Орбан заявіў, што Венгрыя мае намер працягнуць будаўніцтва Паўднёвага патоку, па якім расейскі газ будзе пастаўляцца ў абыход Украіны. «Венгрыя будзе будаваць «Паўднёвы паток», паколькі гэты праект забяспечыць бяспеку нашага энэргазабеспячэння», - заяўляў ён тады. У канцы кастрычніка спікер вугорскага парламента Ласла Дыван з кіруючай партыі «Фідэс» нават прыгразіў, што Венгрыя выйдзе са складу ЕЗ у выпадку, калі ЕЗ будзе паказваць, якую палітыку краіне праводзіць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках