1 траўня 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарас Сцепаненка: «БАТЭ будзе старацца гуляць па-іншаму»

Тарас Сцепаненка: «БАТЭ будзе старацца гуляць па-іншаму»

Паўабаронца «Шахцёра» Тарас Сцепаненка мяркуе, што матч 4-га тура Лігі чэмпіёнаў супраць БАТЭ будзе больш складаным.

«Я думаю, што БАТЭ ўлічыць свае памылкі перад зваротнай гульнёй, таму што гуляць на выездзе ў такім жа ключы, як і першы матч, гэта для каманды Лігі чэмпіёнаў няправільна.

Будуць старацца гуляць па-іншаму. Гульня будзе цяжкая ў любым выпадку, я не магу сказаць, як яны яе пабудуюць - ці то яны будуць прэсінгаваць, ці то на контратаках гуляць», - сказаў Сцепаненка.

Матч «Шахцёр» - БАТЭ адбудзецца 5 лістапада ў Львове, піша xsport.ua.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках