1 траўня 2024, Серада, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны вызваліў Карбалевіча з франкфурцкага аэрапорту

10
МЗС Нямеччыны вызваліў Карбалевіча з франкфурцкага аэрапорту

Беларускі палітолаг дзень правёў у аэрапорце.

Пасля дня, праведзенага ў аэрапорце Франкфурта, палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч здолеў трапіць у Страсбург, дзе разам з групай беларускіх журналістаў бярэ ўдзел у сустрэчы з супрацоўнікамі Рады Еўропы.

Пры дапамозе МЗС Нямеччыны палітолагу Валеры Карбалевічу выдалі аднаразовую візу, якая дзейнічае да 8 лістапада. Карбалевіч паведаміў, што пра гэта моцна паклапацілася таксама Рада Еўропы і пасольства Нямеччыны ў Беларусі.

«Нямецкая паліцыя ў аэрапорце Франкфурта выдала мне візу - да 8 лістапада. Квіток з Франкфурта да Страсбурга я купіў за свае грошы, каштаваў ён блізу 60 еўра. У выніку нямецкая паліцыя дапамагла мне разабрацца, дзе білет купіць, і як сесці ў самалёт», - распавёў Карбалевіч «Радыё Свабода».

2 лістапада Карбалевіча затрымала франкфурцкая паліцыя за тое, што ён перасякаў мяжу са славацкай шэнгенскай візай у пашпарце. Яму забаранілі ўезд у Нямеччыну і прапанавалі вярнуцца ў Беларусь. Маючы зваротны білет на сераду, Карбалевіч раней прыняў пастанову пажыць тры дні ў аэрапорце і дачакацца дня вяртання, так як прапанаваныя яму квіткі каштавалі ў межах тысячы еўра.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках