1 траўня 2024, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» прызнаў сваю віну ў праблемах з доступам да Google

17
«Белтэлекам» прызнаў сваю віну ў праблемах з доступам да Google

Кампанія «Белтэлекам» прызнала, што праблемы з доступам да Google і «Яндэкс» звязаныя з укараненнем беларускім правайдэрам тэхналогіі NAT.

Яна, нагадаем, прадугледжвае новую схему размеркавання IP-адрасоў: пры выхадзе ў сетку карыстальнік атрымлівае IP-адрас з ўнутранай адраснай прасторы, а не з вонкавай, як раней.

Раней кіраўніцтва «Белтэлекама» неаднаразова падкрэслівала - праблема з доступам да пашукавікоў не мае ніякага дачынення да NAT і выклікана толькі палітыкай бяспекі той жа Google у дачыненні да спам-рассыланняў, піша onliner.by.

Праз больш чым год у «Белтэлекаме» ўсё ж прызналі дачыненне NAT да рэгулярнай адмовы ў доступе да сэрвісаў амерыканскага і расейскага інтэрнэт-гігантаў.

«Аператары перадачы даных у Рэспубліцы Беларусь ужо сутыкнуліся з канчатковым высільваннем нацыянальнага пула IPv4-адрасоў. Адным з найбольш прыкметных вынікаў дэфіцыту IPv4-адрасоў і прымянення NAT стала масавая блакіроўка абанентаў перадачы дадзеных з боку буйных пастаўшчыкоў кантэнту, у прыватнасці Google і «Яндэкса», - паведамілі ў часопісе «Веснiк сувязi» намеснік гендырэктара «Белтэлекама» ў тэхнічных пытаннях Вадзім Шайбака і начальнік аддзела НІІАЦ ААТ «Гіпрасувязь» Фарыд Нахлэ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках