1 траўня 2024, Серада, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рыхтуе позву на $100 млн у справе «Уралкалія»

14
Беларусь рыхтуе позву на $100 млн у справе «Уралкалія»

Генпракуратура Беларусі збіраецца прад'явіць грамадзянскую позву на судзе над былым гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгэртнэрам.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор рэспублікі Аляксандр Канюк у аўторак журналістам у Менску, піша «Інтэрфакс».

«Мы адназначна будзем заяўляць гэтыя грамадзянскую позву», - сказаў Канюк. Пры гэтым ён удакладніў, што сума позвы складае блізу $100 млн.

Разам з тым Канюк нагадаў, што цяпер расследаванне справы яшчэ доўжыцца, таму казаць пра дату суда заўчасна.

Генпракурор таксама сказаў, што «калійная» справа можа быць разгледжаная і ў міжнародным судзе. «Які гэта будзе суд - або міжнародны, ці ж гэта будзе суд расейскі..., такая практыка існуе», - адзначыў ён.

Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў арыштаваны ў Менску ў канцы лета 2013 года. Следчы камітэт Беларусі прад'явіў яму абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК рэспублікі («Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).

22 лістапада 2013 года Баўмгэртнэр быў экстрадаваны ў Расею і змешчаны ў адзін з маскоўскіх СІЗА. 10 снежня ён быў змешчаны пад хатні арышт на хадайніцтва следства. Тэрмін гэтай меры стрымання неаднаразова прадаўжаўся.

17 верасні 2014 былы гендырэктар «Уралкалія» быў вызвалены з-пад хатняга арышту пад заклад у суме 15 млн расейскіх рублёў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках