1 траўня 2024, Серада, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валютчык з Гародні зарабіў за год 240 мільёнаў

16
Валютчык з Гародні зарабіў за год 240 мільёнаў

У Гародні за правядзенне незаконных валютных аперацый затрыманы 59-гадовы мясцовы жыхар.

За год мужчына, які афіцыйна працаўладкаваны і атрымлівае заробак, здолеў незаконна зарабіць каля 240 млн рублёў. Падчас ператрусу ў яго было выяўлена 61137 даляраў ЗША, 16035 еўра, 8640 рублёў ЦБ РФ і 103649200 беларускіх рублёў.

У дачыненні да затрыманага распачатая справа паводле артыкула 233 КК, піша БелаПАН.

Ва УУС нагадваюць, што «прадпрымальніцкая дзейнасць, якая праводзіцца без дзяржаўнай рэгістрацыі або без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковыя (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), звязаная з атрыманнем даходу ў буйным памеры, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках