1 траўня 2024, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе рыхтаваць афіцэраў для М'янмы

6
Беларусь будзе рыхтаваць афіцэраў для М'янмы

Беларусь гатовая да актыўнага ўсебаковага супрацоўніцтва з М'янмай.

Пра гэта заявіў Лукашэнка на сустрэчы з вярхоўным галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгам, піша БелТА.

«У нашым супрацоўніцтве няма закрытых тэм, - адзначыў дыктатар. - Мы гатовыя шырока развіваць стасункі з М'янмай - ад звычайных паставак тавараў у вашу краіну да куплі прадукцыі вашай краіны, якая не вырабляецца ў Беларусі». Прэзідэнт заявіў аб гатоўнасці Беларусі да супрацоўніцтва з М'янмай у вайскова-тэхнічнай сферы, падрыхтоўцы кадраў. «Мы гэтага не хаваем, і ваш візіт з'яўляецца таму сведчаннем».

Ён папрасіў перадаць самыя добрыя пажаданні прэзідэнту Рэспублікі Саюз М'янма і запрашэнне яму наведаць Беларусь у любы час, каб паглыбіць двухбаковыя сувязі.

У сваю чаргу Мін Аунг Хлаінг адзначыў, што м'янманскі бок зацікаўлены ў тым, каб прэзідэнт М'янмы ў хуткай будучыні наведаў Беларусь.

Мін Аунг Хлаінг таксама падзякаваў беларускаму боку за добрую арганізацыю візіту, цёплы прыём і вельмі насычаную праграму.

У рамках візіту замежны госць ужо сустрэўся з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам 3 лістапада, паведамляе БеалПАН.

Сярод найбольш актуальных пытанняў, якія разглядалі на сустрэчы прадстаўнікі дзяржаў, сталі эканамічныя перспектывы ўзаемнага супрацоўніцтва. Прынамсі, прапрацоўваліся схемы ўзаемадзеяння ў сферах аховы здароўя, вытворчасці лекавых прэпаратаў і ў сельскай гаспадарцы. Мясніковіч адзначыў, што гэтыя кірункі найбольш перспектыўныя.

«Мы разглядаем гэта з таго пункту гледжання, каб ствараць вытворчасці ў вашай краіне з улікам нашых магчымасцяў, у тым ліку інвестыцый. Таксама мы гатовыя да трансферту тэхналогій, перадачы ноў-хаў», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Дарэчы, сярод прапаноў ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве прагучаў і тэзіс аб тым, што Беларусь можа праводзіць навучанне вайсковых кадраў М'янмы аж да падрыхтоўкі вышэйшага афіцэрскага складу.

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хлаінгой застаўся задаволены візітам у Беларусь, дзе акрамя сустрэчы з прадстаўнікамі кіраўніцтва краіны яму прапанавалі экскурсію па некаторых прамысловых прадпрыемствах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках