1 траўня 2024, Серада, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў чысцец

4
Выбары ў чысцец

Нядзельнае галасаванне на Усходняй Украіне было імітацыяй дэмакратыі.

Яго адзінай мэтай было дазволіць Уладзіміру Пуціну стварыць яшчэ адзін расейскі міні-сатэліт і, такім чынам, перашкодзіць прасоўванню ўкраінскага ўрада да сяброўства ў NАТO або ЕЗ, піша рэдакцыя The Times (пераклад - Инопресса.ру).

Стратэгічная задача Пуціна - утрымліваць Украіну ў стане пастаяннай, цяжкай нявызначанасці, мяркуе выданне.

"Так званыя выбары ў так званай Данецкай народнай рэспубліцы былі, несумненна, незаконнымі. Акрамя выпадкаў падтасоўкі, там не было спісу выбаршчыкаў, і за працэсам назіралі прадстаўнікі вельмі правых і вельмі левых партый. Гэтыя выбары супярэчылі ўкраінскай канстытуцыі і парушалі Менскі пратакол...гэта былі скокі з удзелам аднаго каня, і гэты конь быў з расейскай стайні", - гаворыцца ў артыкуле.

Ва ўсходнеукраінскім рэгіёне ўжо ёсць свая паліцыя, свае суды, уласныя міністры, якіх развозяць шафёры, і ўласны банк. Хутка ён наважыць правесці ўласную ўсходнюю мяжу з Расеяй, разважаюць журналісты.

Які будзе лёс рэгіёну ДНР, можна бачыць на сумным прыкладзе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, мяркуюць яны.

На нядаўняй сустрэчы з заходнімі экспэртамі Пуцін правёў грубае параўнанне паміж Расеяй і мядзведзем, што жыве ў тайзе, нагадвае выданне. "…Ён уважаецца ў нас за гаспадара тайгі, - заявіў прэзідэнт. - Тайгі ён сваёй нікому не аддасць".

"Пуціну неабходна нагадаць, што Украіна - суверэнная дзяржава, а не мядзведжы кут", - гаворыцца ў артыкуле.

Фота: AP Photo/Dmitry Lovetsky

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках