1 траўня 2024, Серада, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Кабінет міністраў патрабуе поўнага абнаўлення

4
Парашэнка: Кабінет міністраў патрабуе поўнага абнаўлення

Украіна мае патрэбу ў новым урадзе прафесіяналаў.

Кабінет міністраў краіны патрабуе поўнага абнаўлення. Пра гэта напісаў прэзідэнт Пётр Парашэнка ў сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Кабінет міністраў патрабуе поўнага абнаўлення. Ён павінен фарміравацца выключна на прафесійнай аснове», - напісаў прэзідэнт.

26 кастрычніка ва Украіне адбыліся пазачарговыя выбары ў Вярхоўную Раду. Паводле вынікаў выбараў у парламенце павінна быць сфарміраваная кааліцыя, потым прэзідэнт унясе кандыдатуру новага прэм'ера краіны. 31 кастрычніка Пётр Парашэнка прапанаваў цяперашняга кіраўніка ўрада Арсенія Яцэнюка на пасаду кіраўніка ўрада.

Фота: AFP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках