1 траўня 2024, Серада, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Пуцін можа забараніць расейцам ездзіць за мяжу

67
Bild: Пуцін можа забараніць расейцам ездзіць за мяжу

Бліжэйшым часам расейцы могуць сутыкнуцца з забаронай перасякаць мяжу Расеі.

Ужо цяпер чыноўнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам некаторых кампаній настойліва раяць праводзіць адпачынак дома.

Аб гэтым піша нямецкае выданне Bild, якое заўважае, што прычына такіх абмежаванняў на перасячэнне мяжы звязаная з напругай у дачыненнях Крамля з Захадам праз уварванне расейскага войска ва Украіну, піша zn.ua.

Выданне піша, што "невыязнымі" могуць стаць як мінімум 4 мільёны расейцаў. Сярод іх супрацоўнікі дзяржаўных карпарацый, якія апынуліся ў "чорным спісе" санкцый. У адной з расейскіх турыстычных фірмаў распавялі, што працаўнікам гэтых кампаній загадалі адмовіцца нават ад ужо набытых пуцёвак за мяжу. Напрыклад, такі загад ёсць у "РЧ", чый кіраўнік трапіў пад санкцыі.

Нават тыя, хто не атрымаў прамы загад не ездзіць за мяжу, праводзяць адпачынак дома, "каб не гнявіць начальства".

Bild піша, што абмежаванне на падарожжа таксама закранула расейскіх чыноўнікаў. Усім дэпутатам Дзярждумы прапанавалі "здаць дыпламатычныя пашпарты". Нагадаем, што ў некаторых краінах Еўропы персонамі нон-грата сталі расейскія артысты. Прынамсі, Івану Ахлабысціну забаранілі ўезд у Эстонію.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках