1 траўня 2024, Серада, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі і Зюганаў патрабуюць прызнаць незалежнасць «Наваросіі»

34
Жырыноўскі і Зюганаў патрабуюць прызнаць незалежнасць «Наваросіі»

Лідары расейскіх партый выступілі ў падтрымку сепаратыстаў у Данбасе.

У Маскве на канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, кіраўнікі «КПРФ», «ЛДПР» і «Справядлівай Расеі» запатрабавалі падтрымаць міфічную «Наваросію» і прызнаць яе незалежнасць, паведамляе тэлеканал «Дождж».

Кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў заявіў, што «ЦРУшнікі і бандэраўцы» распачалі новую вайну ля межаў «Наваросіі» пасля таго, як разграмілі Югаславію. «Не дамо ў крыўду «Наваросію», і мы хочам прызнаць Данецкую і Луганскую «рэспублікі», - заявіў Зюганаў.

Лідар фракцыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў, у сваю чаргу, заявіў, што ва Украіне, высвятляецца, «цяпер зараджаецца фашызм, які неабходна спыняць». «Фашызм спыніць толькі штык і куля апалчэнцаў «Наваросіі», і мы салідарныя з нашымі братамі», - заявіў ён.

Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі таксама ў сваім выступе закрануў тэму прынятых супраць Расеі санкцый. «Не трэба нам пагражаць, ніякія санкцыі не пацерпім», - перакананы ён.

Акрамя таго, Жырыноўскі выказаў гатоўнасць абараніць рускіх у любым пункце зямлі, «асабліва ў суседняй Украіне». 2 лістапада, як ён падкрэсліў - гэта агульнае свята, бо «не толькі Крым вярнуўся ў склад нашай агульнай радзімы, але і 2 лістапада грамадзяне «ДНР» і «ЛНР» абралі сваіх законных кіраўнікоў».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках