1 траўня 2024, Серада, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты просяць ГУУС не высылаць з Беларусі праваабаронцу Танкачову

10
Актывісты просяць ГУУС не высылаць з Беларусі праваабаронцу Танкачову

Грамадзянская супольнасць Беларусі супраць высылкі Танкачовай і за вяртанне ёй віду на жыхарства.

Грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і палітычныя партыі, інтэграваныя ў Беларускую нацыянальную платформу Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказалі занепакоенасць з нагоды анулявання віду на жыхарства ў Беларусі і распачатай працэдуры прымусовай высылкі вядомай праваабаронцы Алены Танкачовай.

Арганізацыі Нацплатформы лічаць, што гэтыя дзеянні ўладаў з'яўляюцца не толькі непрапарцыйнай, але і палітычна матываванай санкцыяй, звязанай з прафесійнай праваабарончай дзейнасцю Алены Танкачовай, і звяртаюцца ва Упраўленне грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама з хадайніцтвам аб спыненні працэдуры высылкі і аднаўленні віду на жыхарства ў Беларусі .

У распаўсюджанай заяве арганізацыі Нацплатформы заклікаюць праявіць салідарнасць і аказаць падтрымку вядомай праваабаронцы для таго, каб спыніць працэс яе высылкі.

Аднак старшыня Каардынацыйнага камітэта Нацплатформы Андрэй Ягораў лічыць, што аднымі толькі заявамі справе не дапаможаш. «Высылцы зараз можна перашкодзіць толькі праявай масавай салідарнасці і актыўнымі дзеяннямі ў падтрымку», - пракаментаваў ён. На думку Ягорава, гэтая сітуацыя можа павярнуцца тым, што «Беларусь страціць яшчэ аднаго яркага, актыўнага і неабыякавага да лёсу краіны чалавека і грамадзяніна. Грамадзяніна нашай краіны, таму што ўсё яе жыццё і праца апошніх 20 гадоў пацвярджае гэта, нягледзячы на тое, што ў яе пашпарт Расейскай Федэрацыі».

Нагадаем, старшыня Праўлення асветніцкай установы "Цэнтр прававой трансфармацыі» Алена Танкачова была пазбаўленая віду на жыхарства на падставе нязначных перавышэнняў хуткасці, зафіксаваных камерамі. 5 лістапада ва УУС Адміністрацыі Першамайскага раёна Менска адбудзецца разгляд пытання аб прымусовай высылцы праваабаронцы на падставе нібыта пагрозы грамадскаму парадку, якую ўяўляюць гэтыя парушэнні хуткаснага рэжыму. Алена Танкачова пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і сталую працу. Цягам 20 гадоў яна і яе арганізацыя аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама людзям у сітуацыях парушэння праў чалавека.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках