1 траўня 2024, Серада, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапануе новы закон і выбары для Данбаса

32
Парашэнка прапануе новы закон і выбары для Данбаса

Прэзідэнт Украіны прапануе прыняць новы закон для часткі Данбаса і прызначыць новую дату выбараў.

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў на пасяджэнні СНБА, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

"Я перакананы, што СНБА і Вярхоўная Рада падтрымаюць гэтае рашэнне і скасуюць дзеянне гэтага закона самога па сабе, які выканаў сваю ролю", - сказаў прэзідэнт.

Парашэнка выступіў з ініцыятывай аб прыняцці новага закона з новай датай мясцовых выбараў на тэрыторыях, падкантрольных ДНР і ЛНР. "Мы гатовыя прыняць новы закон і прызначыць новую дату выбараў", - сказаў Парашэнка.

"Мы гатовыя выразна акрэсліць тэрыторыю, дзе ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам гэтыя выбары будуць праходзіць, і будзе дзейнічаць спецыяльны рэжым мясцовага кіравання. Больш за тое, мы гатовыя забяспечыць спецыяльны рэжым свабоднай эканамічнай зоны, дзе суб'екты гаспадарання, якія зарэгістраваныя на гэтых тэрыторыях, будуць мець спецыяльны рэжым эканамічных адносін з ЕЗ і спецыяльны рэжым эканамічных адносін з Расеяй", - дадаў Парашэнка.

Прэзідэнт выказаў надзею, што парламент падтрымае ягоную прапанову аб спыненні дзеяння закона аб асаблівасцях мясцовага самакіравання ў асобных рэгіёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

У той жа час ён адзначыў, што скасаванне гэтага закона не азначае, што Украіна адыходзіць ад выканання Менскіх дамоўленасцей і мірнага працэсу. "Адмена гэтага закона ні ў якім выпадку не азначае наш адыход ад Менскіх дамоўленасцей - наадварот", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што Украіна да 7 снежня - а менавіта на гэтую дату былі прызначаныя мясцовыя выбары ў асобных частках Данецкай і Луганскай абласцей - не паспявае якасна арганізаваць і правесці гэтыя выбары.

Акрамя гэтага, паводле слоў прэзідэнта, новы закон аб правядзенні выбараў будзе прыняты ва ўмовах, калі ўкраінскія ўлады ўбачаць працяглае спыненне агню на ўсходзе, адвод войскаў ад лініі сутыкнення, выразную дэмаркацыю лініі сутыкнення, якая зафіксаваная ў Менскіх дамоўленасцях, калі будуць ажыццёўленыя рашучыя крокі вызвалення ўсіх закладнікаў, у прыватнасці, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі РФ, а таксама калі Украіна ўбачыць, што наступствы выбараў ДНР і ЛНР ад 2 лістапада будуць скасаваныя.

Адкрываючы пасяджэнне СНБА Парашэнка заявіў, што толькі Украіна і АБСЕ выконваюць менскія дамоўленасці.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках