1 траўня 2024, Серада, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: Ад лёсу Крыма залежыць будучыня краін ЕЗ

9
Рэфат Чубараў: Ад лёсу Крыма залежыць будучыня краін ЕЗ

ЕЗ павінен абараняць інтарэсы сваіх народаў.

Украіна адна не можа супрацьстаяць агрэсіі Расеі, міжнароднай супольнасці трэба не проста выступіць з заявамі аб падтрымцы Украіны і непрызнанні анексіі Крыма. Яна павінна знайсці канкрэтныя механізмы дапамогі Кіеву і рашэнні, якія спынілі б Уладзіміра Пуціна ў яго задумах.

Пра гэта распавёў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў, паведамляе Нямецкая хваля.

"Мы тлумачым палітыкам сусветнага ўзроўню, парламентам, што гаворка ідзе не столькі пра Крым і яго татар, колькі пра лёс свету і кожнай з еўрапейскіх дзяржаў. Таму яны павінны разам з намі абараняць інтарэсы сваіх народаў", - растлумачыў кіраўнік Меджліса.

"Больш за ўсё шакавала жыхароў Крыма тое, што свабоду паводзін, выказванняў яны раптам згубілі - цалкам. Крымская ўлада не дапускае актыўнасці ні ў якіх формах, якія ёю не ўхваляюцца. Адпаведна, людзі, нягледзячы на праблемы, тысячу разоў падумаюць, ці выходзіць на плошчу", - заявіў ён.

"Каб сеяць у грамадстве страх, улады выбралі аб'екты для нападу. У першую чаргу, гэта крымскія татары, паколькі яны згуртаваней, чым іншыя, больш незалежныя ў меркаваннях. Яны выступалі супраць увядзення расейскіх войскаў і рэферэндуму, але не змаглі ім перашкодзіць", - адзначыў Чубараў.

"Таму ўлады помсцяць, імкнуцца выціснуць іх, але не забываюць і этнічных украінцаў. Крымчане не ўпэўненыя, што ранняй раніцай да іх не ўварвуцца з ператрусам узброеныя людзі ў масках з надуманых прычын: зброя, наркотыкі, забароненая літаратура. Гэта сёння самыя распаўсюджаныя словы, з якімі ўлада выходзіць да людзей", - дадаў ён.

"У людзей старэйшага пакалення, якія выраслі ў СССР, адчуванне дэжавю. Крым вярнуўся ў Савецкі Саюз, але ў больш цынічнай і выродлівай форме. Многія гнюсоты, якія ўчыняюць крымскія ўлады, не былі масавымі нават у савецкі час. Падобна на сон, але гэта ява", - рэзюмаваў Чубараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках