1 траўня 2024, Серада, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух па трасе Менск-Магілёў заўтра абмяжуюць

Рух па трасе Менск-Магілёў заўтра абмяжуюць

5 лістапада рух у раёне развязкі «Стайкі-Сосны» будзе абмежаваны.

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе кіроўцам, якія маюць намер выязджаць з Менска на Магілёў і Гомель у першай палове дня 5 лістапада, планаваць час і маршрут паездак з улікам абмежаванняў руху аўтатранспарту.

- У сераду, 5 лістапада, з 11.00 да 12.00 на 17-м кіламетры аўтадарогі «Менск-Магілёў», у раёне развязкі «Стайкі-Сосны», на месцы здарэння раней ДТЗ запланаванае правядзенне следчага эксперыменту, - паведамілі парталу «Інтэрфакс» у ДАІ Менскай вобласці. - У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на гэтым участку дарогі часова будзе абмежаваны на крайняй правай паласе ў напрамку развязкі «Стайкі-Сосны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках