Кіраўнік МЗС Грузіі сыходзіць у адстаўку
1- 5.11.2014, 11:55
- 5,527
Міністарка замежных спраў Грузіі Майя Панджыкідзэ заявіла аб сыходзе ў адстаўку.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Газеты.Ru».
Таксама адзначаецца, што ў адстаўку падалі чатыры яе намеснікі. Аб гэтым кіраўнік грузінскага МЗС і яе намеснікі заявілі сёння на спецыяльным брыфінгу. Акрамя гэтага Майя Панджыкідзэ пакінула шэрагі кіруючай кааліцыі «Грузінская мара».
Панджыкідзэ знаходзіцца ў цесным сваяцтве з Іракліям Аласаніям, які паводле пастановы прэм'ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі напярэдадні вечарам быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра абароны. Майя Панджыкідзэ з'яўляецца сястрой ягонай жонкі.
Гэтай кадравай пастанове кіраўніка грузінскага ўрада папярэднічала заява міністра абароны Іраклія Аласанія аб тым, што з боку Галоўнай пракуратуры супраць мінабароны і еўраатлантычнага выбара краіны вядзецца мэтанакіраваная атака.
Фота: РІА «Новости»