Гжэгаж Схетына: Размова пра Украіну без Польшчы немагчымая
2- 5.11.2014, 15:57
- 8,408
Польшча прапануе новы фармат перамоў што да канфлікту ў Данбасе.
Міністр замежных спраў краіны Гжэгаж Схетына мяркуе, што перамовы аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне не павінны адбывацца без удзелу польскіх прадстаўнікоў, а таксама Нямеччыны і Францыі. Пра гэта Гжэгаж Схетына сказаў у апублікаваным сёння інтэрв'ю Gazeta Wyborcza, перадае Gazeta Wyborcza, передает УНІАН.
«Кожная сур'ёзная размова пра будучыню Украіны і на тэму пошуку адказу, як завяршыць канфлікт, павінна адбывацца з нашым удзелам. Размова без Польшчы пра Украіну - тое ж самае, калі б у пытанні Лівіі, Алжыра, Туніса, Марока размаўляць без удзелу Італіі, Францыі і Гішпаніі», - сказаў ён.
Схетына выказаў меркаванне, што ўкраінскі крызіс лепш урэгуляваць з удзелам прадстаўнікоў Польшчы, Нямеччыны і Францыі.
«Лепш украінскія праблемы развязваць у «Веймарскім фармаце»- Польшча, Нямеччына і Францыя - бо мы маем больш ведаў і досведу», - сказаў ён.
Схетына нагадаў, што з ініцыятывы папярэдняга міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі пагадзіліся прыехаць у Кіеў у лютым гэтага года для правядзення перамоваў з экс-прэзідэнтам Віктарам Януковічам, а самі перамовы скончыліся падпісаннем пагаднення паміж уладай і апазіцыяй.
«Ім удалося завяршыць кровапраліцце, калі снайперы стралялі ў безабаронных дэманстрантаў. Яны спынілі яшчэ большую трагедыю, бо Януковіч страціў кантроль над сітуацыяй. Гэта быў найбуйнейшы поспех Захаду ва Украіне ў гэтым годзе», - сказаў Схетына.
Раней у гэтым годзе польскія СМІ і апазіцыя неаднаразова крытыкавалі ўладу за тое, што Польшча засталася ў баку перамоваў аб урэгуляванні сітуацыі ва Украіне. У верасні прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі адзначаў, што Польшча не павінна навязваць Украіне свае паслугі ў пытанні аднаўлення міру на Данбасе.
Пасля акупацыі Расеяй Крыму адбылося некалькі раўндаў перамоваў у некалькіх фарматах, сярод якіх, "жэнеўскі" - з удзелам ЗША, ЕС, Украіны і Расіі, "нармандскі" - з удзелам Германіі, Францыі, Украіны і Расіі, і "мінскі" - з удзелам Расіі, Украіны, прадстаўнікоў ЕС і АБСЕ.