БЧ пачала продаж квіткоў на цягнік у Нацыянальны аэрапорт
51- 5.11.2014, 21:09
- 16,057
З Менска ў Нацыянальны аэрапорт пачаў хадзіць цягнік.
Пачынаючы з 7 лістапада пачне курсіраваць цягнік са станцыі Менск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта. Квіткі на яго можна купіць з 5 лістапада ва ўсіх касах БЧ і ў тэрміналах самаабслугоўвання, паведаміла прэс-служба БЧ.
Акрамя кас і тэрміналаў самаабслугоўвання, квіткі ў аэрапорт можна купіць у цягніку ў білетнага касіра. Кошт паездкі з Менска ў аэрапорт - 25 тысяч рублёў. Квіток на праезд прадаецца не раней, чым за 10 дзён да паездкі. Тэрміналы самаабслугоўвання ўстаноўленыя на платформах на цэнтральным чыгуначным вакзале ў Менску, і ў аэрапорце, пішуць naviny.by.
Пачынаючы з 8 лістапада цягнік у аэрапорт будзе хадзіць 5 разоў.
Дастаўку пасажыраў з чыгуначнай станцыі «Нацыянальны аэрапорт» да самага аэрапорта будзе ажыццяўляць аўтобус. Агульны час у дарозе з улікам перасадкі зойме каля 70 хвілін, з іх 55-56 хвілін прыйдзецца на праезд па чыгунцы.