Лётчыца Саўчанка назвала імёны выкрадальнікаў
6- 5.11.2014, 21:22
- 22,243
Надзея Саўчанка назвала імёны яшчэ двух чалавек, датычных да яе выкрадання.
Украінская лётчыца Надзея Саўчанка назвала імёны яшчэ двух чалавек, датычных да яе выкрадання, у тым ліку начальніка контрвыведкі так званага Аб'яднанага войска Паўднёва-Усходу Уладзіміра Громава. Пра гэта паведаміў адвакат Саўчанка Мікалай Полазаў у сваім Twitter, піша "РБК-Україна".
"Надзея назвала імёны яшчэ дзвюх асоб, якія ўдзельнічалі ў яе выкраданні. Гэта нейкі бізнесмен Каракін і Уладзімір Громаў. Новыя звесткі аб выкрадальніках Саўчанка мы накіруем у праваахоўныя органы Украіны для вытворчасці ва ўжо распачатай крымінальнай справе", - напісаў Полазаў.
Нагадаем, раней лідару баевікоў самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі" (ЛНР) Ігару Платніцкаму і іншаму чальцу ЛНР, грамадзяніну Расейскай Федэрацыі Аляксандру Папову абвешчанае падазрэнне ў захопе ў закладнікі і выкраданні старэйшага лейтэнанта Узброеных сіл Украіны Надзеі Саўчанка.
Гэта адбылося пасля таго, як Саўчанка апазнала лідара баевікоў ЛНР Платніцкага як свайго выкрадальніка.