Жыхарам Парыжа бясплатна раздалі тоны прадуктаў
29- 5.11.2014, 21:34
- 20,900
Яблыкі, грушы і апельсіны раздалі бясплатна ўсім жадаючым.
Тоны прадуктаў былі нерэалізаванымі, таму французскія земляробы знайшлі ім іншае прымяненне: 50 тон бульбы і 20 тон цыбулі высыпалі проста на плошчу рэспублікі. Туды ж даставілі 20 тыс. скрынь з садавінай. У акцыі бяруць удзел каля 800 чалавек, паведамляе БелТА.
Яблыкі, грушы і апельсіны раздаюць бясплатна ўсім жадаючым. Бо прадаваць іх цяпер не мае сэнсу - рынку збыту няма, а цэны на прадукты знізіліся.
Паводле слоў фермераў, бюракратычныя перашкоды літаральна душаць вытворчасць. Удзельнікі акцыі заклікаюць парыжан купляць французскія прадукты, а улады - падтрымаць мясцовых вытворцаў і эканоміку краіны. Фермеры сцвярджаюць, што для сталовых міністэрстваў Францыі ўлады закупляюць прадукты не французскай вытворчасці.
Падобныя акцыі сельгасвытворцаў сёння павінны прайсці не толькі ў Парыжы, але і ў іншых гарадах Францыі.
Напярэдадні пратэст выказалі фермеры ў горадзе Шартр. Яны выгрузілі 100 тон гною і гнілой гародніны на вуліцу каля мэрыі і мясцовага ведамства, якое курыруе сельскую гаспадарку. Так дэманстранты выказаліся супраць росту выдаткаў, з якім яны сутыкаюцца.
Раней стала вядома, што дзяржавы Еўразвяза моцна знізілі суму кампенсацый вытворцам сельгаспрадукцыі, якія трапілі пад расейскае эмбарга: з 125 млн. еўра, першапачаткова выдзеленых на гэтыя мэты, былі выплачаныя толькі каля 37 млн. еўра.