Самалёт з 50 пасажырамі аварыйна сеў у Рыме праз маланку
- 6.11.2014, 9:09
- 4,634
У яго адмовіў адзін з рухавікоў
Адмова рухавіка ў выніку ўдару маланкі напярэдадні вечарам стала прычынай аварыйнай пасадкі самалёта авіякампаніі Mistral Air у рымскім міжнародным аэрапорце імя Леанарда да Вінчы (Фьюмічына), піша ТАСС.
На борце самалёта знаходзіўся 51 чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў.
Сёння ў Рыме і ягоных ваколіцах дзейнічае штармавое папярэджанне. У сталіцы закрыты школы, а турысты не змогуць наведаць некаторыя архітэктурныя помнікі, у тым ліку Калізей і Рымскі форум.