27 красавiка 2024, Субота, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Учора ў Беларусі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд

1
Учора ў Беларусі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд

Новы тэмпературны рэкорд дня устаноўлены 5 лістапада.

На метэастанцыі «Палеская» ў Берасцейскай вобласці паветра прагрэлася да 19 градусаў цяпла. Ранейшы рэкорд складаў 16,7 градуса (5 лістапада 1996 г. у Лельчыцах, Гомельскай вобласці). На самой «Палескай» ранейшы максімум быў роўны 16,1 градуса (зафіксаваны таксама 18 гадоў таму), піша БелаПАН.

Другое месца заняў Пінск (Берасцейская вобласць) - 18,5 (было 16,5 у 1996 годзе). Абнавіліся рэкорды ў двух абласных цэнтрах: Берасце - 17,5 (16,5 у 1996 годзе) і Гародня - 15,4 (14,6 у 1960 году).

6 лістапада цёплае надвор'е захаваецца, таму будуць фіксавацца новыя рэкорды цяпла. Варта адзначыць, што яшчэ паўтары тыдні таму ў краіне рэгістраваліся новыя рэкорды холаду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках