28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Канады: Ціск на Расею будзе павялічана

4
МЗС Канады: Ціск на Расею будзе павялічана

Улады Канады сур'ёзна занепакоеныя інфармацыяй аб расейскіх войсках, якія перамяшчаюцца да ўкраінскай мяжы.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў краіны Джон Бэрд, паведамляе РІА «Новости».

«Канада сур'ёзна занепакоеная паведамленнямі аб руху расейскіх войскаў да мяжы з Украінай», - сказаў ён.

Кіраўнік канадскага МЗС заклікаў РФ «неадкладна адклікаць войскі ад памежных рэгіёнаў» і адзначыў, што Канада надалей будзе сачыць за развіццём сітуацыі. «Канада будзе назіраць за развіццём сітуацыі і прадоўжыць працу з партнёрамі і саюзнікамі, каб павялічыць ціск на РФ з мэтай спынення яе агрэсіўных дзеянняў», - гаворыцца ў заяве МЗС.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Сталтэнбэрг заявіў, што апошнім часам прадстаўнікі NATO «назіралі набліжэнне расейскай войскаў да мяжы з Украінай», зноў абвінаваціўшы Расею ў падтрымцы баевікоў на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках