27 красавiка 2024, Субота, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінспорту: Павышаць кошты на адпачынак у Беларусі далей няма куды

5
Мінспорту: Павышаць кошты на адпачынак у Беларусі далей няма куды

Калі кошты на турыстычныя паслугі істотна павысіць, то беларусы з'едуць на навагодне-калядныя канікулы за мяжу.

Пра гэта заявіў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Чэслаў Шульга, паведамляе «Інтэрфакс».

«Кошты, якія цяпер прапануе беларускі турыстычны рынак, прыкметна павялічыліся ў параўнанні з тымі, якія былі два-тры гады таму, - адзначае намеснік міністра. - Калі яны і цяпер будуць расці, а ў Літве ці Польшчы кошты на аналагічныя паслугі будуць заставацца на ранейшым узроўні, то мы прайграем. Таму баяцца, што кошты моцна павялічацца, не трэба».

Аналагічная сітуацыя, на думку Чэслава Шульгі, і ў агратурызме. Але там ёсць свая спецыфіка: некаторыя сядзібы былі забраніраваныя на Новы год і Каляды яшчэ ў першай палове 2014-га. Прадстаўнік Мінспорту мяркуюць, што імгненнае дадатковае падаражэнне «адпачынку ў вёсцы» - гэта не толькі неразумны маркетынгавы крок, але і шанец страціць давер кліентуры.

А вось з нагоды санаторыяў сумнявацца ніколі не прыходзіцца: айчынныя здраўніцы заўсёды гатовыя падзарабіць на любімых святах.

«Традыцыйна напярэдадні калядных і навагодніх святаў попыт на адпачынак у санаторыях павышаны», - тлумачыць прычыны размарожвання коштаў у марозную пару года Чэслаў Шульга.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках