27 красавiка 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілёў: Пуцін прыдумаў новую схему дэпартацыі татараў

4
Джамілёў: Пуцін прыдумаў новую схему дэпартацыі татараў

Акупацыйныя ўлады Крыма, абвясціўшы прызыў у расейскае войска, збіраюцца вывезці татараў за межы паўвыспы.

Пра гэта заявіў упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў справах крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў, паведамляе «Радыё Свабода».

«Яны разумеюць, што крымскія татары не будуць служыць расейскаму войску, і разлічваюць, што татары самі будуць пакідаць Крым. Паколькі хлопцы не хацелі б пакідаць у закладніках свае сем'і, то будуць выязджаць цэлыя сем'і. Гэта значыць, гэтыя меры накіраваныя на тое, каб крымскія татары з'язджалі, гэта ў пэўнай ступені добраахвотная дэпартацыя крымскататарскага народа», - мяркуе Джамілёў.

16 сакавіка пры вайсковай і палітычнай падтрымцы Расейскай Федэрацыі ў Крыме адбыўся неканстытуцыйны «рэферэндум» аб самавызначэнні, які не прызналі ні міжнародная супольнасць, ні Украіна.

Пасля гэтага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб далучэнні Крыма і Севастопаля да Расеі на правах суб'ектаў федэрацыі.

У кастрычніку ў Human Rights Watch заявілі, што занепакоеныя знікненнем людзей у анэксаваным Крыме. Праваабаронцы паведамілі, што трое крымскіх татараў уважаюцца прапаўшымі, а таксама, што на целах некаторых з тых, каго знайшлі мёртвымі, сляды катаванняў.

Апошнімі месяцамі ціск на крымскіх татараў, большасць якіх выступала супраць анэксіі Крыма, павялічыўся, у прыватнасці расейскія ўлады захапілі Меджліс і абшукалі дома лідараў крымскіх татараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках