27 красавiка 2024, Субота, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуліган пашкодзіў 13 машын у менскім двары

13

Раніцай жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Каліноўскага выявіў пашкоджанне колаў свайго аўтамабіля.

Крыху пазней стала ясна, што пашкоджаныя былі колы яшчэ 12 машын, прыпаркаваных у двары. «Раны» былі ў выглядзе бакавых праколаў і парэзаў пакрышак. Агульная сума шкоды пацярпелым перавысіла 12 мільёнаў рублёў, паведамляецца ў ГУУС Менска, піша onliner.by.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Першамайскага РУУС на месцы здарэння быў знойдзены мабільны тэлефон магчымага злачынца. Пры затрыманні ў маладзёна пры сабе быў знойдзены нож.

Цяпер дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка, прызначаны шэраг экспертыз. Таксама правяраецца ягонае дачыненне да аналагічных злачынстваў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках