28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

OneRepublic зладзіў шоу для беларусак у Менску

1

Амерыканскі поп-рок-гурт з Каларада-Спрынгс учора правёў вельмі душэўны канцэрт.

Музыкі ўпершыню прыехалі ў Менск і прэзентавалі свой новы альбом Native. Палац спорту быў запоўнены пад завязку дзяўчатамі, дзяўчынкамі і жанчынамі. Хлопцы таксама былі, але яны губляліся ў такой прыгажосці. Білетаў прадалі максімум - 4,5 тысячы, з іх 500 у фан-зону і 1500 на танцпол. І мы больш чым ўпэўненыя, што ніхто ў залі не пашкадаваў аб выдаткаваных грошах. Беларуская сталіца даўно не бачыла такога якаснага, і не толькі па гуку і святлу, шоў. І нездарма, бо ўсё абсталяванне музыкі прывезлі з сабой, што і адбілася ў цэлым на якасці канцэрту, піша onliner.by.

За тры першыя песні, што дазволілі здымаць журналістам, немагчыма перадаць усё, што адбывалася ў Палацы спорту. Але тым, хто быў, адназначна яшчэ надоўга хопіць эмоцый і ўражанняў. Саліст Раян Тэдэр хоць і быў не вельмі таварыскім з публікай, але гэта ён кампенсаваў сваёй энэргетыкай, танцамі і вакалам, ну яшчэ і поціскамі рукі з шумнымі прыхільніцамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках