28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» спрыяе развіццю алкагалізму

2
«Фэйсбук» спрыяе развіццю алкагалізму

Эксперты мяркуюць, што стасункі праз сацыяльныя сеткі спрыяюць алкагалізму.

Такія высновы падалі амерыканскія сацыёлагі. Яны занепакоеныя тым, што апошнім часам многія маладыя людзі выпіваюць перад экранамі манітораў, піша telegraf.com.ua.

Як паведамляюць спецыялісты, карыстальнікі сеткі Facebook ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў аддаюць перавагу распіццю спіртнога перад экранамі сваіх кампутараў або наўтбукаў. Размаўляючы онлайн са сваімі сябрамі яны ладзяць сапраўдныя п'янкі. Такія паводзіны вельмі ўстрывожылі работнікаў сацыяльных службаў. Яны нават прапануюць перайменаваць сацыяльныя сеткі ў «асацыяльныя».

Абаронцы сеткі Facebook не бачаць у такіх паводзінах нічога згубнага або дрэннага. На іх думку, лепш выпіць піва дома, а не ісці ў бар. Гэта дазволіць зэканоміць грошы на таксі, ды і алкаголь з крамы значна таннейшы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках