28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіцца беларуска-бразільскі горад

2

На плошчы Якуба Коласа ў нядзелю, 9 лістапада, з'явіцца беларуска-бразільскі горад.

Гэта Менскія вароты з вуліцы Кірава, будынак Нацыянальнай бібліятэкі, статуя Хрыста, стадыён з Рыа-дэ-Жанейра і іншыя знакавыя архітэктурныя аб'екты ў мініяцюры, распісаныя вулічнымі мастакамі.

Як патлумачыла карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» прадзюсар міжнароднага фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brazil Міла Котка, гэтая інсталяцыя - фінальная частка праекта, пачатага ў кастрычніку з роспісу будынкаў на вуліцах Кастрычніцкай і Фабрычнай, а таксама выставы стрыт-арта ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Менавіта там можна ўбачыць некаторыя макеты аб'ектаў для беларуска-бразільскага горада. Сёння а 18.00 мастакі - удзельнікі фестывалю завершаць працу над імі прама на вачах у наведвальнікаў выставы.

Беларуска-бразільскі горад, у якім вулічным мастакам дазволена ўсё, адкрыты для наведвання штодня да 9 снежня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках