27 красавiка 2024, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзешчыца аб выкананні хіта пра Пуціна: «Парашэнка пасмяяўся разам са мной»

5
Дзешчыца аб выкананні хіта пра Пуціна: «Парашэнка пасмяяўся разам са мной»

Экс-міністр замежных спраў Украіны не шкадуе, што выканаў хіт пра Пуціна пад пасольствам Расеі.

Экс-міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца заявіў, што падчас акцыі пад расейскім пасольствам 14 чэрвеня, падчас якой ён разам з мітынгоўцамі выканаў нецэнзурную песню пра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, ён не думаў аб сваёй кар'еры.

«Я не думаў ні аб сваёй кар'еры, ні пра тое, што стану настолькі папулярным», - распавёў Дзешчыца у інтэрв'ю часопісу «Новы час».

Са слоў экс-міністра, асноўнай мэтай дзеянняў было не дапусціць правакацый.

Акрамя таго, Дзешчыца сцвярджае, што прэзідэнт Пётр Парашэнка, з якім у яго адбылася сустрэча праз некаторы час пасля інцыдэнту, пасмяяўся разам з ім.

«У нас з ім была сустрэча праз некалькі дзён, і ён сказаў, што атрымалася, вядома, недыпламатычна, але затое вынікова», - сцвярджае Дзешчыца.

Сваю адстаўку, кажа экс-міністр, ён абмяркоўваў з Парашэнкам яшчэ да падзей 14 чэрвеня. «Мая адстаўка планавалася і адбылася б раней ці пазней», - растлумачыў ён.

Фота: ukrafoto.com

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках