Прэзідэнт «Ромы» прапануе правесці матч у Калізеі
4- 6.11.2014, 11:17
- 4,509
Прэзідэнт «Ромы» Джэймс Палота распавёў пра сваю ідэю правесці дабрачынны матч у Калізеі.
Пра гэта паведамляе sports.ru.
«Гэта мог бы быць матч супраць Барселоны, Баварыі ці іншай падобнай каманды. Мы б зрабілі плату за прагляд ва ўсім свеце ў 25 даляраў. 300 мільёнаў чалавек маглі б паглядзець матч у Калізеі, які ніколі б не паўтарыўся. Усе атрыманыя сродкі можна было б інвеставаць у дабрачынныя праекты ў Рыме.
Мы б зарабілі мільярды даляраў, стварылі б фонды, аднавілі б помнікі. Нам трэба толькі крыху смеласці», - сказаў Палота.