27 красавiка 2024, Субота, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт агрэсіі: Адток капіталу з РФ перавысіў $110 млрд

13
Кошт агрэсіі: Адток капіталу з РФ перавысіў $110 млрд

Капітал сыходзіць з ваюючай Расеі.

Чысты адток капіталу з Расеі перавысіў $110 млрд з пачатку гэтага года. Такая інфармацыя змяшчаецца ў бюлетэні інстытута "Цэнтра развіцця" НДУ Вышэйшая школа эканомікі, паведамляе эканамічны партал "Прайм".

Экспэрты ВШЭ мяркуюць, што "чысты адток капіталу прыватнага сектара ў кастрычніку перавысіў $25 млрд." Заходнія санкцыі, абмежаваны доступ да сусветнага рынку капіталу, пік плацяжоў па вонкавай запазычанасці, стагнацыя эканомікі, раскручаная інфляцыйна-дэвальвацыйная спіраль і іншыя негатыўныя чаканні будуць "падаграваць" адток капіталу з краіны. Каб справіцца з плацяжамі па вонкавым абавязку, банкі працягнуць скарачаць свае валютныя актывы", - гаворыцца ў дакуменце. Паводле вынікаў года інстытут прагназуе чысты адток капіталу ў $120 млрд.

Цэнтрабанк Расеі па базаваму сцэнары грашова-крэдытнай палітыкі на бліжэйшыя тры гады чакае адток капіталу з Расеі: у 2014 годзе - на ўзроўні $90 млрд, у наступным годзе гэты паказчык, як мяркуецца, знізіцца да $35 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў праекце асноўных кірункаў адзінай дзяржаўнай грашова-крэдытнай палітыкі (ДКП) на 2015-2017 гады.

Раней віцэ-спікер Еўрапарламента Рычард Чарнецкі прагназаваў, што адток капіталу з РФ да канца года можа скласці 100-120 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках