28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ДНР і ЛНР на наступным тыдні прыедуць у Менск

7
Тэрарысты ДНР і ЛНР на наступным тыдні прыедуць у Менск

Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы што да сітуацыі на Данбасе адбудзецца на наступным тыдні.

Пра гэта заявіў "віцэ-прэм'ер у сілавых пытаннях" самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Равіль Халікаў, піша "Корреспондент".

"Наступная сустрэча адбудзецца праз некалькі дзён, мабыць, на наступным тыдні... Перамовы ідуць павольна, але добра, што яны ўжо праходзяць", - заявіў Халікаў.

З ягоных слоў, аэрапорт Данецка па-ранейшаму застаецца спрэчнай тэрыторыяй, з нагоды якой бакі не могуць прыйсці ні да якога пагаднення. Таксама, з ягоных слоў, да гэтага часу не ўзгодненая лінія размежавання паміж сілавікамі і сепаратыстамі.

"Мы знаходзімся ў высокай ступені падрыхтоўкі да любога мерапрыемства, якое звязанае з дасягненнем міру ва Украіне", - заявіў сёння прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне "Радыё Свабода", ці можа ён пацвердзіць сённяшнія словы прадстаўнікоў сепаратыстаў, якія заявілі, што наступны раўнд Менскага перамоўнага працэсу адбудзецца ўжо на наступным тыдні ў Менску.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў, што "беларускі бок уважае за прыярытэтную задачу працяг і завяршэнне мірнага працэсу пры безумоўным выкананні ўсімі бакамі дамоўленасцей, якія былі дасягнутыя ў Менску. Мы пацвярджаем нашу гатоўнасць усялякімі сродкамі садзейнічаць таму, каб мірны працэс стаў незваротным".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках