28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Данбасе пачалі наступ на пазіцыі ўкраінскіх войскаў

19

Ад абстрэлаў тэрарысты перайшлі да нападаў па ўсёй лініі фронту.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленнях Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў афіцыйным акаўнце ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Напружаная сітуацыя складваецца паблізу Дэбальцава, Чарнухіна і Горлаўкі. Уначы баевікі неаднаразова абстралялі пазіцыі сіл АТО, размешчаныя непадалёк гэтых населеных пунктаў. У раёне данецкага аэрапорта ноч прайшла спакойна, але баевікі вялі артылерыйскі абстрэл нашых пазіцый у Новакалінаве з боку Аўдзееўкі.

«Баевікі абстралялі з мінамётаў, гранатамётаў, стралковай зброі нашы пазіцыі ў населеных пунктаў Пяскі, Мар’інка, Аўдзееўкі, Тарамчук, Новакалінава, Арлоўка, Маёрскае. Тэрарысты з мінамётаў і гранатамётаў абстралялі нашы пазіцыі ў раёне населеных пунктаў Дэбальцава, Ленінскае, Углягорск, Каменка, Арлова-Іванаўка. На адрэзку паміж Валнавахай і Марыупалем баевікі абстралялі пазіцыі сіл АТА ля Старагнатаўкі, Наваласпі, Гранітнай. Пад Луганскам тэрарысты абстралялі пазіцыі сіл АТА ля н.п. Альховы і Стары Айдар. На Першамайскім кірунку тэрарысты абстралялі нашы пазіцыі ў н.п. Чарнухіна, Міус, Фрунзе, Крымскае, Залатое і Горны», - паведамілі ў РНБА.

Пад Валнавахай і Пяскамі сілы антытэрарыстычнай аперацыі знішчылі дыверсійна-выведвальную групу ворага, у Фрунзе - два мінамётныя разлікі тэрарыстаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках