28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея на шляху да вайны з Украінай

8
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея на шляху да вайны з Украінай

Ні Масква, ні сепаратысты не выконваюць умовы замірэння ў Данбасе.

Дэпутат Еўрапейскага парламента Яцэк Сарыюш-Вольскі (гурт народных партый, Польшча) мяркуе, што падзеі, якія адбываюцца на ўсходзе Украіне, складана назваць "мірным працэсам", піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Гэта складана назваць мірным працэсам, паколькі ні расейцы, ні сепаратысты не выконваюць яго. Як ужо было сказана новым Вярхоўным прадстаўніком ЕЗ, так званыя выбары мясцовых "прэзідэнтаў" і "парламентарыяў" з'яўляюцца новымі перашкодамі для міру і парушаюць Менскія пагадненні, - заявіў дэпутат у чацвер.

Ён падкрэсліў, што ўмовы мірнага працэсу - ясныя і заключаюцца ў пачатку захавання палажэнняў Менскага пратаколу. Пры гэтым мясцовыя выбары на Данбасе павінны праходзіць згодна з украінскім заканадаўствам.

"Нават калі гэта так не называецца, Расея ўжо на шляху вайны з Украінай. Да цяперашняга моманту Расея не зрабіла нічога, каб прадэманстраваць свае намеры знізіць напружанасць канфлікту", - сказаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках