28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асяроддзе кіраўніка КНР абвінавачваюць у кантрабандзе біўняў з Афрыкі

Асяроддзе кіраўніка КНР абвінавачваюць у кантрабандзе біўняў з Афрыкі

Высокапастаўленыя кітайскія чыноўнікі нелегальна скупілі тысячы кілаграмаў слановай косці.

Яны наведалі ў 2013 годзе Танзанію ў складзе дэлегацыі старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Пра гэта сцвярджае Агенцтва экалагічных расследаванняў, піша BBC.

Экспэрты агенцтва пагаварылі з двума гандлярамі слановай косці ў Дар-эс-Саламе, якія распавялі, што візіт кітайскай дэлегацыі падцяпліў попыт на забаронены тавар.

З іх слоў, чальцы афіцыйнай кітайскай дэлегацыі закуплялі біўні ў такіх колькасцях, што кошты на кантрабандную слановую косць у краіне падвоіліся.

Як заявіў прадстаўнікам міжнароднага некамерцыйнага Агенцтва экалагічных расследаванняў адзін з гандляроў, які назваўся Сулейманам Мачывай, падчас візіту кітайскай дэлегацыі кошт кілаграма кантрабандных біўняў дасягнуў 700 даляраў. У апублікаваным дакладзе арганізацыі гаворыцца, што для вывазу кантрабанды з Афрыкі выкарыстоўваўся асабісты самалёт Сі Цзіньпіна.

Афіцыйных каментароў з боку прадстаўнікоў кітайскага ўрада пакуль не паступала.

Каб пазбегнуць мытнага надгляду, набытыя біўні, паводле звестак Агенцтва экалагічных даследаванняў, якое базуецца ў Лондане, чыноўнікі вывозілі ў дыпламатычным багажы.

У мінулым, са слоў танзанійскіх гандляроў, аналагічная сітуацыя ўзнікала падчас візіту ў Танзанію былога старшыні КНР Ху Цзіньтао.

Кітай уважаецца за найбуйнейшага ў свеце рынку збыту слановай косці.

Са слоў карэспандэнтаў, сярод кітайцаў уладанне вырабамі са слановай косці ўважаецца за прыкмету высокага сацыяльнага статусу.

Продаж слановай косці ў свеце быў забаронены ў 1989 годзе Канвенцыяй аб міжнародным гандлі відамі дзікай фауны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

І Кітай, і Танзанія падпісалі гэтую канвенцыю.

Але штогод у Афрыцы забіваюць некалькі дзясяткаў тысяч сланоў - прычынай гэтага актывісты называюць высокі попыт на слановую косць на кітайскім рынку.

Раней у гэтым годзе кітайскія ўлады ўпершыню публічна знішчылі каля шасці тон канфіскаваных вырабаў са слановай косці.

У Кітаі па гэты дзень існуюць каля 150 легальных, ліцэнзаваных урадам крамаў продажу слановай косці.

Як сцвярджаецца, гандаль у гэтых крамах ідзе з запасаў, зробленых да 1989 года.

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках