28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчанка захоўвала дома 138 кілаграмаў маку

1
Гамяльчанка захоўвала дома 138 кілаграмаў маку

Міліцыя знайшла ў 55-гадовай гамяльчанкі 138 кілаграмаў маку, якія захоўваліся на здымнай кватэры.

Праваахоўнікі мяркуюць, што насенне маку прызначалася для продажу нарказалежным. Наркакантроль праводзіць праверку. Паводле звестак ведамства, з пачатку 2014 міліцыянты канфіскавалі ў рэгіёне 2 тоны маку, які прызначаўся для падрыхтоўкі наркатычных рэчываў, паведамляе БелаПАН.

З пачатку 2014 захоўванне ІП ці юрыдычнай асобай насення маку, якое не расфасаванае ў спецыяльную ўпакоўку, калі такое захоўванне забаронена заканадаўчымі актамі, цягне накладанне штрафу, адпаведна, ад 150 да 200 БВ (цяпер адна базавая велічыня складае Br150 тысяч) І ад 200 да 250 БВ з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Што тычыцца фізічных асоб, то захоўванне і перамяшчэнне па тэрыторыі краіны больш за 2 кг насення маку, якое таксама не расфасаванае ў спецыяльную ўпакоўку, караецца накладаннем штрафу ад 50 да 70 БВ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках