28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя Бабруйскага завода вядуць галадоўку ля прахадной

14
Рабочыя Бабруйскага завода вядуць галадоўку ля прахадной

Звольненыя ў Бабруйску рабочыя завода працягваюць галадоўку пратэсту.

Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка 5 лістапада ў 10 гадзін пачалі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама, патрабуючы захавання іх канстытуцыйнага права на працу. Ім двойчы даводзілася пакідаць будынак з патрабавання міліцыі і чыноўнікаў.

Сёння чацвёра галадоўнікаў працягнулі акцыю пратэсту недалёка ад прахадной БЗТДіА.

«Мы каля завода знаходзімся. Адміністрацыя завода ўся ў напрузе. Пакуль нічога цікавага няма. Стаім каля прахадной. Заходзілі-выходзілі туды», - паведаміў БелаПАН Мікалай Жыбуль.

Пры гэтым ён адзначыў, што сёння завод наведваюць замежныя госці. «Прыехала шмат людзей з Расеі, Літвы, Украіны. Вельмі тут рух вялікі. Таму ўсе яны ўзнятыя», - распавёў удзельнік галадоўкі.

Прадстаўнікі адміністрацыі завода да галадоўнікаў пакуль не выходзілі. «Бачна, што збіраюцца нас ігнараваць. Аднак за намі пастаянна назіраюць», - паведаміў Жыбуль.

Удзельнікі акцыі пратэсту збіраюцца правесці каля завода цэлы дзень.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках