28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзіны падатак з прадпрымальнікаў у Менску павялічаць

24
Адзіны падатак з прадпрымальнікаў у Менску павялічаць

Праект пастановы Менгарсавета павысіць падаткі для дробнага бізнэсу.

Цяпер дзеючая пастанова Менскага гарадскога Савета дэпутатаў №395 «Аб устанаўленні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у межах базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, устаноўленых Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь» дзейнічае не так даўно: дата яе прыняцця - 19 лютага 2014 года. Дакумент увайшоў у дзеянне і таго пазней. І вось - Менгарвыканкам аб'явіў аб пачатку грамадскага абмеркавання праекта пастановы Менгарсавета пад такой жа назвай, піша «Інтэрфакс Захад».

Як вынікае з праекту, стаўкі адзінага падатку перагледжаны ў бок павелічэння. Да прыкладу, стаўку адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў за гандаль бульбай, агароднінай, пладамі, ягадамі, кавунамі, дынямі, вінаградам плануецца ўсталяваць у памеры 650-920 тысяч рублёў у месяц у залежнасці ад аб'екта гандлю (цяпер 520-740 тысяч), вопраткай з натуральнай скуры, дыванамі, складанабытавой тэхнікай, тэлерадыётаварамі - у памеры 2130-2730 тысяч рублёў (цяпер 1710-2540 тысяч рублёў), абуткам (за выключэннем хатняга абутку, пінетак, гарбарных паўфабрыкатаў, гумавага і палімернага абутку, валенага абутку) - 740-1290 тысяч рублёў (у цяперашні час 590-1030 тысяч рублёў).

Аналагічная сітуацыя са стаўкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца раздробным гандлем на тэрыторыі Менска ў асобных гандлёвых цэнтрах і рынках. Да прыкладу, ІП, якія займаюцца раздробным гандлем мыйнымі і паліруючымі сродкамі, парфумернымі, касметычнымі таварамі на тэрыторыі гандлёвага дома «Ждановічы», прапаноўваецца выплачваць адзіны падатак у памеры 850-920 тысяч рублёў у месяц замест цяперашніх 680-740 тысяч рублёў.

Стаўку адзінага падатку за месяц з прадпрымальнікаў, якія праводзяць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, матацыклаў, мотаролераў і мапедаў; аднаўленне гумовых шын і пакрышак, дыягнаставанне транспартных сродкаў, якая цяпер складае 940-1180 тысяч рублёў у месяц, мяркуецца падняць да 1560-1700 тысяч рублёў.

Плануецца змяніць і стаўкі адзінага падатку з фізічных асоб, якія не маюць статусу ІП. Так, рэпетытарам прапанавана плаціць 260 тысяч рублёў замест цяперашніх 140 тысяч рублёў.

Тэкст праекта пастановы Менскага гарадскога Савета дэпутатаў аб усталяванні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у межах базавых ставак адзінага падатку апублікаваны на сайце Менгарвыканкама. Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 19 лістапада.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках