27 красавiка 2024, Субота, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі з Салігорска сагналі МАЗ

4
Школьнікі з Салігорска сагналі МАЗ

На чатырох падлеткаў распачатая крымінальная справа.

У салігорскую міліцыю 1 лістапада звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Увечары ён пакінуў аўтамабіль МАЗ 54323 каля платнай стаянкі па вуліцы Чыгуначнай. Але машына адтуль знікла. МАЗ знайшоўся на аўтобуснай пляцоўцы ля аўтавакзала. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МУС.

Згоншчыкамі былі некалькі падлеткаў. Гэта школьнікі 9-га і 10-га класаў школы Салігорска і Старобінскай вячэрняй школы, а таксама навучэнец Менскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. Трох хлопцаў міліцыянты затрымалі ўначы, а чацвёртага шукаюць.

Праз некаторы час стала вядома, што акрамя згону МАЗа падлеткі пашкодзілі "Сітраен", які стаяў на не ахоўнай стаянцы. Супраць хлопцаў распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках